9 студзеня 2026, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Падчас аперацыі ЗША былі ліквідаваныя ахова Мадуры і кубінскія разведчыкі

9
Reuters: Падчас аперацыі ЗША былі ліквідаваныя ахова Мадуры і кубінскія разведчыкі

Міністр унутраных спраў Венесуэлы назваў лічбы.

У выніку атакі ЗША, калі быў зрынуты прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, загінулі 100 чалавек.

Пра такую колькасць паведаміў міністр унутраных спраў Венесуэлы Дыёсдада Кабельё, паведамляе Reuters.

Выданне адзначыла, што раней Каракас не называў дакладную колькасць загінулых, але армія апублікавала спіс з 23 імёнаў сваіх загінулых. Венесуэльскія чыноўнікі заявілі, што большая частка аховы Мадуры была забіта «халаднакроўна», а Куба паведаміла пра гібель сваіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў разведкі ў Венесуэле.

Акрамя таго, падчас спецаперацыі ЗША жонка Мадуры, Сілія Флорэс, якую затрымалі разам з ім, атрымала траўму галавы, а Мадура — траўму нагі, сказаў Кабельё.

Спецаперацыя ЗША ў Венесуэле

Рана раніцай 3 студзеня Вашынгтон правёў у Каракасе спецаперацыю па затрыманні Мадуры і ягонай жонкі. У венесуэльскай сталіцы гучалі выбухі, па вуліцах ездзіла вайсковая тэхніка.

ЗША маланкава вывезлі Мадуру на сваю тэрыторыю. У ЗША яго абвінавачваюць у наркатэрарызме. У панядзелак ён ужо паўстаў перад судом ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках