9 студзеня 2026, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выходзяць з 66 міжнародных арганізацый

8
ЗША выходзяць з 66 міжнародных арганізацый

Трамп падпісаў мемарандум.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў мемарандум аб выхадзе Злучаных Штатаў з 66 міжнародных арганізацый.

Пра гэта паведамілі на сайце Белага дома.

Згодна з указам Трампа, ЗША спыняюць свой удзел у працы і фінансаванні 31 структуры ААН і 35 арганізацый па-за ААН.

Як адзначаецца, пералік фармаваўся на падставе высноў дзяржсакратара ЗША адносна «арганізацый, канвенцый і дагавораў, якія супярэчаць інтарэсам Злучаных Штатаў».

У пераліку сярод структур ААН пазначаны Дэпартамент па эканамічных і сацыяльных пытаннях і Фонд па будаўніцтве міру.

Указам таксама прадугледжаны выхад ЗША з Еўрапейскага цэнтра па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам, Міжнароднага інстытута правасуддзя і вяршэнства права, Венецыянскай камісіі, Камісіі па пытаннях экалагічнага супрацоўніцтва, Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі і г.д.

У пераліку таксама згаданы Навукова-тэхнічны цэнтр ва Украіне.

Нагадаем, на пачатку свайго другога тэрміну прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў выйсці са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Таксама Трамп прыпыніў знешнюю дапамогу ЗША на 90 дзён для перагляду праграм.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках