9 студзеня 2026, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер Літвы раіць перавозчыкам судзіцца з рэжымам Лукашэнкі

6
Прэм’ер Літвы раіць перавозчыкам судзіцца з рэжымам Лукашэнкі
Інга Ругінене

Беларусь дагэтуль трымае літоўскія фуры ў закладніках.

У сувязі з тым, што літоўскія перавозчыкі плануюць падаць пазоў супраць урада з-за грузавікоў, што засталіся на мяжы, прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене падкрэслівае, што ён павінен быць накіраваны ў Беларусь. Паводле яе слоў, у перавозчыкаў спачатку просяць падаць дакладную колькасць грузавікоў, якія не вярнуліся, каб ацаніць панесеныя страты, піша Delfi.

Літоўскія перавозчыкі плануюць звярнуцца з пазовам да ўладаў сваёй краіны з-за фур, якія з мінулага года не выпускаюць улады Беларусі.

«Перавозчыкі павінны накіроўваць свае пазовы ў Беларусь, бо з моманту закрыцця мяжы мы ясна заявілі, што ўсім грузавікам з беларускага боку будзе дазволена вярнуцца дадому ў Літву. Беларусы затрымалі грузавікі і дагэтуль ні маюць, ні тлумачаць прававых падставаў для гэтага», — заявіла Ругінене 8 студзеня.

Паводле прэм’ера, цяпер ад перавозчыкаў патрабуюць падаць дакладныя даныя пра грузавікі, што «застрэглі» на беларускім баку. Яна адзначыла, што лічбы запытваюць афіцыйныя ведамствы, аднак «рэальнага ўліку няма».

«Пакуль не будзе рэальнага ўліку, я нават не магу ўявіць, як разлічыць шкоду. <…> Усім неабходна зрабіць хатняе заданне і паглядзець на рэальныя лічбы — тады мы зможам размаўляць», — дадала Ругінене.

Раней з-за сітуацыі з фурамі асацыяцыя літоўскіх перавозчыкаў Linava арганізавала акцыю пратэсту, заклікаючы ўрад прыняць рэальныя меры для вяртання грузавікоў. Петыцыя з патрабаваннямі перавозчыкаў таксама была перададзеная Кабінету міністраў, але, паводле іх слоў, урад ніяк на яе не адрэагаваў.

Нагадаем, канфлікт Беларусі з Літвой пачаўся напрыканцы 2025-га — з метэазондаў з цыгарэтнай кантрабандай, якія масава прыляталі з Гродзеншчыны і з-за гэтага перыядычна спынялі працу аэрапорта ў Вільнюсе. У выніку Літва закрывала мяжу, а ўлады Беларусі ў адказ забаранілі літоўскім фурам выязджаць з краіны праз любыя пункты пропуску, акрамя літоўскіх. Пасля Вільнюс адмяніў сваё рашэнне, але многія фуры так і не выпусцілі з Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках