9 студзеня 2026, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар чэмпіянату Польшчы падпісаў беларускага футбаліста

Лідар чэмпіянату Польшчы падпісаў беларускага футбаліста
Мацвей Бахно

Яму 18 гадоў.

Футбольны клуб «Вісла» з Плоцка абвясціў пра падпісанне перспектыўнага беларускага футбаліста. Навічком каманды стаў 18‑гадовы Мацвей Бахно, які будзе выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2028 года, паведамілі ў прэс-службе польскага клуба.

Мацвей Бахно нарадзіўся 24 кастрычніка 2007 года ў Брэсце. Першыя крокі ў футболе ён зрабіў у брэсцкім «Дынама», а ў 11‑гадовым узросце разам з сям'ёй пераехаў у Польшчу. Там ён пачаў выступаць за варшаўскую «Дэльту», пасля чаго апынуўся ў сістэме пазнаньскага «Леха», дзе трэніраваўся з 2019 года.

У сезонах 2023/24 і 2024/25 Бахно выступаў у Цэнтральнай лізе юніёраў (U-19), дзе правёў 28 матчаў і адзначыўся трыма забітымі мячамі. Акрамя таго, абаронца гуляў за другую каманду «Леха» ў Betclic трэцяй лізе.

Футбаліст мае падвойнае грамадзянства — беларускае і польскае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках