Дрон атакаваў нафтавы танкер ля берагоў Турцыі
6- 8.01.2026, 13:42
- 14,498
Судна накіроўвалася ў Наварасійск для пагрузкі нафты.
Нафтавы танкер «Эльбус» пад сцягам Палау, які плыў у Чорным моры каля ўзбярэжжа Турцыі, паблізу горада Кастамону, быў атакаваны дронам.
Пра гэта паведамляе Огтаԁогу.
Паведамляецца, што танкер накіроўваўся ў расійскі порт Наварасійск для пагрузкі нафты. У выніку атакі пашкоджаная верхняя частка танкера, але ніхто з членаў экіпажа не пацярпеў. Пасля аварыйнага сігналу з судна на месца здарэння былі накіраваныя каманды Берагавай аховы.
Пашкоджаны танкер буксіруюць у порт Інеболу для дэталёвага агляду і прыняцця мер бяспекі. Крыніца нападу і маштабы пашкоджанняў будуць высветлены пасля тэхнічных аглядаў у порце.
Паводле звестак выдання, хоць афіцыйных заяў адносна крыніцы інцыдэнту зроблена не было, характар нападу і сітуацыя з бяспекай у рэгіёне ўважліва адсочваюцца кантрольнымі органамі Турцыі.