Беларусы абурыліся зменамі для секанд-хэндаў
11- 8.01.2026, 15:07
- 10,252
Крамы пачнуць скарачаць штат і паступова закрывацца.
Ношаную вопратку, або вопратку секанд-хэнд, чакаюць важныя змены. Іх прадугледжвае новая пастанова Міністэрства ЖКГ, піша tochka.by.
У прыватнасці, у ёй ідзе гаворка пра тое, каб уключыць былую ў карыстанні вопратку і абутак у катэгорыю тавараў, якія падлягаюць утылізацыі.
За час грамадскага абмеркавання было пакінута ўсяго 31 каментар, 25 з гэтага ліку прысвечаныя дадзенаму пытанню.
Людзі апелявалі да таго, што такое рашэнне зробіць працу секанд-хэндаў менш выгаднай. Крамы пачнуць скарачаць штат і паступова закрывацца.
У той жа час некаторыя заявілі, што апранаюцца толькі ў падобных крамах праз недахоп сродкаў.
Яшчэ адным аргументам на карысць захавання статус-кво стала экалагічнасць. Большая частка вопраткі не перапрацоўваецца, а надаючы ёй другое жыццё, можна скараціць колькасць адходаў.