9 студзеня 2026, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявы робат ЗСУ 45 дзён сам утрымліваў пазіцыі

2
Баявы робат ЗСУ 45 дзён сам утрымліваў пазіцыі

Украінскія вайскоўцы ўпершыню раскрылі падрабязнасці беспрэцэдэнтнай аперацыі.

Украінскія вайскоўцы ўпершыню раскрылі падрабязнасці беспрэцэдэнтнай аперацыі, у ходзе якой адзін наземны баявы робат утрымліваў перадавыя пазіцыі 45 дзён запар без пастаяннай прысутнасці салдат. Пра гэта эксклюзіўна Business Insider расказаў камандзір ударнай роты NC-13 Трэцяга армейскага корпуса ЗСУ Мікалай Зінкевіч з пазыўным «Макар».

«На пазіцыі прысутнічала толькі сістэма UGV. Гэта была асноўная канцэпцыя — робаты не праліваюць кроў», — патлумачыў ён.

Ідзе гаворка пра Droid TW 12.7 — гусенічнае дыстанцыйна кіраванае багі ўкраінскай вытворчасці (кампанія DevDroid), абсталяванае цяжкім кулямётам M2 Browning калібру .50. Паводле слоў камандзіра, робат неаднаразова перамяшчаўся паміж пазіцыямі на запыт камандна-назіральнага пункта і выконваў ключавую задачу — падаўленне агню і стрымліванне прасоўвання расійскіх войскаў.

Тэхнічнае абслугоўванне дрона праводзілі раз на два дні: экіпаж знаходзіўся прыкладна за 4 км ад лініі судакранання. Спачатку гэта займала каля чатырох гадзін, але пасля закупкі дадатковых акумулятараў — усяго дзве гадзіны.

«Украінскія вайскоўцы часта трацяць на гэта ўласныя сродкі», — адзначыў Зінкевіч.

Паводле звестак распрацоўшчыка, Droid TW 12.7 мае радыус дзеяння да 24 км, можа кіравацца радыёканалам і выкарыстоўваць элементы штучнага інтэлекту для аўтаномнага руху. Напрыканцы года Трэці армейскі корпус апублікаваў відэа баявой працы гэтага дрона.

Акрамя кулямётнай версіі, Украіна ўжо дапусціла да вайсковага выкарыстання мадыфікацыі наземнага дрона з 40-мм гранатамётамі Mk-19 і AGL-53.

Рота NC-13 была створаная ў верасні 2025 года і цяпер сканцэнтраваная на маштабаванні наземных беспілотных сістэм для абарончых і штурмавых аперацый. «Попыт на гэтыя сістэмы сапраўды высокі», — кажа Зінкевіч, дадаючы, што падраздзяленне вымушана прыцягваць краўдфандынг для далейшай распрацоўкі.

«Сёння мы лічым, што гэта самая выгадная інвестыцыя», — падсумаваў камандзір.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках