9 студзеня 2026, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Дубай-Масква падаў сігнал бедства

3
Самалёт Дубай-Масква падаў сігнал бедства
Фота: jetphotos.com

Ён кружыць у небе.

Самалёт авіякампаніі UTair, які выконваў рэйс з Дубая ў Маскву, падаў сігнал бедства і на працягу гадзіны кружыць над тэрыторыяй, каб вырасходаваць паліва. За яго палётам сочаць тысячы карыстальнікаў сэрвісу Flightradar, паведамляюць расійскія СМІ.

Boeing 767-224 (рэйс UT 716) вылецеў з аэрапорта Аль-Мактум і павінен быў прызямліцца ў аэрапорце Внукова а 21:15 па мінскім часе. Аднак праз некаторы час пасля ўзлёту экіпаж перадаў аварыйны код «7700». Паводле папярэдніх звестак, для бяспечнай пасадкі лайнеру неабходна вырасходаваць паліва, дзеля чаго ён выконвае цыркуляцыю ў паветранай прасторы.

5 студзеня самалёт, што выконваў рэйс з Егіпта, здзейсніў у маскоўскім аэрапорце Шарамецьева аварыйную пасадку, якая прайшла ў штатным рэжыме. Аператыўныя службы аэрапорта сустрэлі борт і забяспечылі яго суправаджэнне згодна са стандартнымі пратаколамі дзеянняў у падобных сітуацыях.

У канцы снежня самалёт, што ляцеў з Чабаксараў у Маскву, падаў сігнал бедства і здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамецьева.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках