Расія дагэтуль не апраўілася ад «Павуціны»
1- 8.01.2026, 17:46
- 6,722
Унікальная аперацыя нанесла наймацнейшую шкоду стратэгічнай авіяцыі РФ.
Пасля спецаперацыі «Павуціна», якую правяла Служба бяспекі пад кіраўніцтвам Васіля Малюка, расіяне дагэтуль не змаглі ліквідаваць нанесеную шкоду стратэгічнай авіяцыі РФ.
Пра гэта паведамляюць крыніцы NV са спасылкай на інфармацыю заходніх спецслужбаў.
«Нягледзячы на ўсе спробы Крэмля схаваць рэальныя маштабы панесеных страт, Расія дагэтуль не можа пераадолець наступствы гэтай атакі і аднавіць свой патэнцыял стратэгічнай авіяцыі», — адзначыла крыніца.
1 чэрвеня СБУ правяла маштабную і ўнікальную аперацыю «Павуціна» па знішчэнні расійскіх самалётаў стратэгічнай авіяцыі.
2 чэрвеня Служба бяспекі пацвердзіла, што ў выніку адначасовага паражэння чатырох ваенных аэрадромаў у глыбокім тыле РФ было пашкоджана 41 самалёт, сярод якіх — А-50, Ту-95, Ту-22М3 і Ту-160.
Украінскія дроны нанеслі ўдары па чатырох аэрадромах на тэрыторыі Расіі: Аленья ў Мурманскай вобласці РФ, Белая — у Іркуцкай вобласці, Дзягілёва — у Разанскай, Іванава — у Іванаўскай. Удар па авіябазе Белая стаў першай украінскай атакай па аб'ектах у Сібіры з пачатку вайны Расіі супраць Украіны.
Спецаперацыю асабіста распрацоўваў і каардынаваў тагачасны кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Непасрэдную атаку ажыццяўлялі аператары дронаў «Альфы».