Міленіялы падзяліліся сваімі фінансавымі правіламі
5- 8.01.2026, 18:18
- 5,902
Парады 32-гадовага эксперта.
Новы год часта абяцае свежы старт, але для многіх маладых людзей фінансавы ціск 2025 года не аслабеў. Высокі кошт жыцця, недаступнае жыллё і змены на рынку працы з-за ШІ ствараюць адчуванне нестабільнасці. Паводле нядаўняга апытання кампаніі Deloitte, амаль палова міленіялаў і прадстаўнікоў пакалення зумераў адчувае фінансавую няўпэўненасць, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).
Каб дапамагчы аднагодкам арыентавацца ў складанай эканамічнай сітуацыі, 32-гадовы Ніяз Азад заснаваў супольнасць Millennial Money UK. Яна дапамагае маладым людзям развіваць фінансавую граматнасць і прымаць больш узважаныя рашэнні.
Азад дае некалькі практычных парад на 2026 год. Першае — не паддавацца ціску сацыяльных сетак. Высокія арэндныя стаўкі і неабходнасць дапамогі ад бацькоў могуць тармазіць шлях да набыцця ўласнага жылля, а параўнанне сябе з іншымі толькі ўзмацняе стрэс.
Другая парада — інвеставаць з розумам. Паводле даных Сусветнага эканамічнага форуму, міленіялы і пакаленне зумераў пачынаюць інвеставаць раней за папярэднія пакаленні. Азад нагадвае, што простае назапашванне грошай не дапаможа стварыць устойлівае багацце, і нават ваш заробак ужо працуе на вас праз пенсійныя назапашванні.
Трэцяя парада — пазбягаць схем «купі цяпер, заплаці потым». Частае выкарыстанне такіх крэдытаў можа сфармаваць дрэнныя фінансавыя звычкі. Азад раіць: калі пакупку можна расцягнуць на тры месяцы, лепш проста назбіраць на яе за гэты час.
Нарэшце, ён падкрэслівае важнасць асабістага выбару паміж падарожжамі і зберажэннямі. «Ёсць кошт страчаных магчымасцяў, але выбіраць даводзіцца самастойна», — кажа Азад.
Міленіялам варта вучыцца фінансавай граматнасці, улічваць свае магчымасці і не параўноўваць сябе з іншымі, каб зрабіць 2026 год менш стрэсавым.