Міншчыну накрылі моцны снег і завіруха
9- 8.01.2026, 21:14
- 16,692
Цыклон «Уілі» прыйшоў у Беларусь.
У Мінск і вобласць прыйшла непагадзь. «Моцны снег, завіруха, снежныя заносы, парывы паўночна-ўсходняга ветру да 12–15 м/с, а бачнасць часам менш за 1 км», — піша тэлеграм-канал «Метеовайб».
Цыклон «Уілі» рухаецца далей на поўнач.
На поўдзень ад Мінска на дарогах хутка ўтвараюцца снежныя заносы. А ў сталіцы ўжо пачаўся снег.