9 студзеня 2026, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euractiv: У Крэмлі пануе страх

13
Euractiv: У Крэмлі пануе страх

Трамп абудзіў найгоршы кашмар Пуціна.

Хаця пакуль не падобна, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер зрынуць рэжым Уладзіміра Пуціна ў Расіі, імклівая аперацыя амерыканскіх спецслужбаў у Венесуэле зрабіла моцнае ўражанне на расійскае палітычнае кіраўніцтва. Пра гэта ў аўтарскім артыкуле для Euractiv піша журналіст Канстанцін Эгерт.

Ён адзначае, што Масква аказалася фактычна бяссільнай у сітуацыі з Венесуэлай і не магла прадухіліць выкраданне дыктатара Нікаласа Мадура. Таму ніхто асабліва і не чакаў, што Крэмль рышыцца напрамую супрацьстаяць амерыканцам на іх «заднім дворыку».

Сапраўдную занепакоенасць расійскага кіраўніцтва выклікала тое, што адбылося пасля выкрадання Мадура. Замест таго, каб поўнасцю змесці ўвесь кіроўны рэжым у Венесуэле, як гэта было зроблена ў Іраку, Вашынгтон выбраў іншы падыход. Белы дом пагадзіўся, каб намесніца зрынутага дыктатара працягвала кіраваць краінай, захаваўшы ўвесь ранейшы апарат, пры ўмове, што венесуэльскі ўрад адцяпер будзе супрацоўнічаць з ЗША.

«Трамп абудзіў найгоршы кашмар Пуціна», — піша Эгерт.

Ён тлумачыць, што пры стандартнай «змене рэжыму», калі ад улады адхіляюцца амаль усе прадстаўнікі вышэйшага і сярэдняга звяна, гэта выклікае магутны супраціў старых структур: чыноўнікі і бізнес, звязаны з элітамі, абараняюць рэжым, баючыся праблем для сябе пры змене кіраўніцтва. У Венесуэле ж Трамп прадэманстраваў, што ЗША гатовыя дамаўляцца з папярэднім апаратам пасля ўстаранення лідара.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках