9 студзеня 2026, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка апалчыўся на ЗША з-за захопу расійскага танкера «Марынера»

31
Лукашэнка апалчыўся на ЗША з-за захопу расійскага танкера «Марынера»

Дыктатар заявіў, што яго і Пуціна «разыгралі».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, вядучы з амерыканцамі перамовы, папярэджваў не толькі беларусаў, але і расіян пра тое, што ЗША «могуць разыгрываць свайго кшталту спектакль». Так ён пракаментаваў захоп ЗША расійскіх нафтавых танкераў.

«Я ім заўсёды казаў, але і свайго старэйшага брата папярэджваў, і проста напярэдадні гэтага мярзотнага мерапрыемства (гаворка пра падзеі вакол ЗША і Венесуэлы. — Заўв.): каб толькі не было спектакля з боку амерыканцаў і ўсяго Захаду, каб яны не разыгралі нас чарговы раз. І сёння я абсалютна перакананы, што гэта так. Навошта было захопліваць зусім нядаўна пусты расійскі танкер пад сцягам Расіі? Навошта гэта трэба было рабіць, калі вы хочаце міру ва Украіне? І шмат-шмат думак нараджаецца пасля гэтых падзей», — падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, 7 студзеня ЗША абвясцілі пра захоп у Атлантычным акіяне нафтавага танкера «Марынера», які ішоў пад расійскім сцягам. Раней Расія накіравала для яго суправаджэння атамную падводную лодку. Пазней стала вядома пра захоп яшчэ аднаго судна «ценявога флоту».

Акрамя таго, Паўднёвае камандаванне арміі ЗША паведаміла, што раніцай 7 студзеня быў затрыманы яшчэ адзін танкер «ценявога флоту» «Софія», які знаходзіцца пад санкцыямі.

У Белым доме заявілі, што экіпажу захопленага танкера можа пагражаць судовы пераслед з боку ЗША.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках