Reuters: ЗША разглядаюць выплаты жыхарам Грэнландыі ў памеры да $100 тысяч
22- 8.01.2026, 21:25
- 7,426
У межах спробы пераканаць іх «аддзяліцца ад Даніі».
Амерыканскія чыноўнікі абмяркоўвалі магчымасць накіравання аднаразовых выплат жыхарам Грэнландыі ў межах спробы пераканаць іх «аддзяліцца ад Даніі і, магчыма, далучыцца да Злучаных Штатаў». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Паводле дадзеных двух з іх, гаворка ідзе пра сумы ад $10 тыс. да $100 тыс. на чалавека. Насельніцтва вострава — каля 57 тыс. чалавек.
Раней The Times пісала, што адміністрацыя Трампа можа дабіцца кантролю над Грэнландыяй чатырма спосабамі: выкарыстаць сілу (вайсковае ўварванне), выкупіць востраў, прапанаваць Дагавор аб свабоднай асацыяцыі або дапусціць камбінацыю — напрыклад, захаванне статусу Грэнландыі як тэрыторыі Даніі пры адначасовым павелічэнні прысутнасці ЗША — як вайсковай, так і эканамічнай.