9 студзеня 2026, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі кішку прызначылі на важную пасаду

11
У Японіі кішку прызначылі на важную пасаду

Кім стаў хатні гадаванец.

У Японіі трохкаляровую кішку па мянушцы Ёнтама афіцыйна прызначылі начальніцай чыгуначнай станцыі, піша Independent.

Пасада сімвалічная, бо кішка найперш з’яўляецца дружалюбным талісманам чыгуначнай лініі і прыцягвае ўвагу наведвальнікаў. Упершыню на лінію Кігісава (належыць кампаніі Wakayama Electric Railway Co) шырокая грамадскасць звярнула ўвагу ў 2007 годзе, калі на пасаду начальніцы станцыі прызначылі кішку па мянушцы Тама. Першая кішка — начальніца станцыі — памерла ва ўзросце 16 гадоў у 2015 годзе. Яна стала знакамітасцю дзякуючы «ўдзелу» ў адраджэнні мясцовай чыгункі і таму, што «прыцягнула» ўвагу тысяч турыстаў, а таксама ¥1,1 млрд у рэгіён.

Поспех Тамы натхніў чыгуначнікаў працягваць традыцыю: пераемніцай Тамы стала кішка Нітама, якая памерла ў лістападзе 2025 года. Яе мае змяніць на пасадзе Ёнтама. Пасады для гадаванцаў з’явіліся і на іншых чыгуначных станцыях Японіі — «вакансіі» адкрываліся не толькі для кішак, але і для сабак, а таксама трусоў.

Цырымонія ўвядзення ў пасаду Ёнтамы адбылася 7 студзеня на станцыі Кісі ў Кінакаве (прэфектура Вакаяма). Падчас мерапрыемства Wakayama Electric Railway Co таксама прадставіла ўдзельнікам падзеі кішку па мянушцы Рокутама, якая стала стажоркай на пасаду начальніцы станцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках