10 студзеня 2026, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся кадры верагоднага ўдару «Арэшніка» па Львоўскай вобласці

23
З'явіліся кадры верагоднага ўдару «Арэшніка» па Львоўскай вобласці

Ракеты былі запушчаныя з палігона «Капусцін Яр».

У ноч на 9 студзеня расійская армія нанесла балістычны ўдар па Львоўскай вобласці, выбухі ад якога былі чутныя як у Львове, так і па-за яго межамі, паведамляе «Фокус».

Пасля адбою паветранай трывогі ў мясцовых тэлеграм-каналах пачало распаўсюджвацца відэа з момантам удара нібыта «Арэшніка» ў Львоўскай вобласці.

На апублікаваных кадрах відаць некалькі яркіх успышак, што ідуць адна за адной, а таксама чутная серыя магутных выбухаў, што ідуць услед.

Ананімны OSINT-канал «Мікалаеўскі Ванёк» адзначыў, што «Арэшнік» нібыта быў без баявой часткі.

«Версія пра Стрый не пацвярджаецца, месцы прылётаў знайшлі. Кажуць так: «Арэшнік» быў без БЧ, як і папярэдні ў Дняпры. Наколькі гэта даставерна — стане вядома праз некалькі гадзін», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час мэр Льва Андрэй Садовы падкрэсліў, што пакуль невядома, ці быў гэта «Арэшнік».

«Ці быў гэта «Арэшнік» — пакуль невядома. Інфармацыю прадставяць вайскоўцы. Ёсць прылёт па аб'екце крытычнай інфраструктуры. На месцы працуюць усе адпаведныя службы, працягваецца ліквідацыя пажару», — напісаў Садовы.

Ён удакладніў, што інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма, а грамадзянскія аб'екты і жылыя дамы Льва не пацярпелі.

Пасля з'явіўся афіцыйны каментар Паветраных сіл ЗСУ наконт пагрозы ўдараў балістычнай зброяй.

«08.01.2026 каля 23:30 была абвешчана ракетная небяспека па ўсёй тэрыторыі Украіны з-за пагрозы прымянення праціўнікам балістычных ракет з палігона «Капусцін Яр». Зафіксаваныя выбухі ў Львоўскай вобласці. Інфармацыя ўдакладняецца», — адзначылі ў Паветраных сілах ЗСУ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках