10 студзеня 2026, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Брысбене

1
Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Брысбене
Арына Сабаленка
Фота: Getty Images

Суперніцай беларускай тэнісісткі стане чэшская тэнісістка Кароліна Мухава.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка упэўнена прабілася ў паўфінал турніру WTA-500 у Брысбене.

У чвэрцьфінальным матчы першая ракетка свету ў двух сетах абыграла амерыканку Мэдзісан Кіз — 6:3, 6:3.

Паядынак цягнуўся 1 гадзіну 29 хвілін. За гэты час Сабаленка выканала пяць эйсаў, дапусціла дзве падвойныя памылкі і рэалізавала пяць брэйк-пойнтаў з 11. У Кіз — чатыры падачы навылет, але адразу восем падвойных памылак, што стала адным з ключавых фактараў паразы.

Суперніцай беларускай у паўфінале стане чэшская тэнісістка Кароліна Мухава, якая раней у драматычным матчы перайграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну — 6:2, 2:6, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 4 хвіліны, а Мухава спыніла беспаражную серыю Рыбакіны з 13 матчаў.

Заўважым, што менавіта Арына Сабаленка і Кароліна Мухава сталі першымі паўфіналісткамі турніру WTA-500 у Брысбене.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках