Польшча павысіла кансульскія зборы
- 9.01.2026, 13:11
- 2,992
Але для Беларусі ёсць выключэнне.
З 1 студзеня 2026 года Польшча павысіла тарыфы на кансульскія зборы, у тым ліку за візы, пашпарты і натарыяльныя дзеянні.
З новага года выраслі стаўкі ва ўсіх дыпламатычных і кансульскіх прадстаўніцтвах Польшчы. Яны тычацца як палякаў, так і замежнікаў, але для Беларусі ёсць выключэнне, адзначае Dev.by.
Напрыклад:
выдача часовага польскага праязнога дакумента замежніка падаражэла з 40 еўра да 50 еўра,
прыём заявы і падрыхтоўка дакументаў для надання польскага грамадзянства, уключаючы выдачу акта з ухвалай або паведамлення аб адмове, цяпер каштуюць не 360, а 450 еўра,
прыём і апрацоўка заявы на нацыянальную візу — як і перагляд заявы — цяпер каштуюць не 135, а 200 еўра,
заява на шэнгенскую візу, як і яе паўторны разгляд, падаражэла з 80 да 90 еўра.
Кошт падачы на нацыянальную візу для грамадзянаў Беларусі, якія падаюць дакументы ў Беларусі, да канца 2026 года застанецца ранейшым — 60 еўра. Але на беларусаў, якія падаюць дакументы ў іншай краіне або маюць іншае грамадзянства, «зніжка» не распаўсюджваецца.