Што сталася з мужчынам, цела якога адкапалі з-пад снегу ў Мінску
15- 9.01.2026, 15:51
- 21,324
Ім аказаўся 59-гадовы жыхар сталіцы.
Мінская міліцыя заявіла, што смерць мужчыны, цела якога было выяўлена на вуліцы Байкальскай, не носіць крымінальнага характару.
Раніцай падчас расчышчэння двара каля дома № 66 па вуліцы Байкальскай жыхары знайшлі пад снегам цела мужчыны. Інфармацыя хутка атрымала шырокі грамадскі рэзананс і выклікала розныя версіі таго, што адбылося.
Паводле звестак праваахоўных органаў, загінулым аказаўся 59-гадовы жыхар Мінска, які меў інваліднасць з-за сардэчнага захворвання. Раніцай ён накіраваўся на працу, аднак па дарозе адчуў рэзкае пагаршэнне самаадчування, паведаміў пра гэта жонцы і вырашыў вярнуцца дадому.
У выніку раптоўнага пагаршэння стану здароўя мужчына памёр.