ЗША затрымалі расійскі танкер у Карыбскім моры
26- 9.01.2026, 16:18
- 29,272
Olina затрыманы каля вострава Трынідада.
ЗША затрымалі танкер Olina ў Карыбскім моры паблізу вострава Трынідада. Гэта ўжо пяты падобны перахоп суднаў за апошнія тыдні ў межах намаганняў Вашынгтона па кантролі экспарту венесуэльскай нафты. Пра гэта ў пятніцу, 9 студзеня, паведаміў амерыканскі чыноўнік, піша Reuters.
Паводле звестак украінскай разведкі, танкер задзейнічаны ў экспарце нафты і нафтапрадуктаў у абыход санкцый G7 з расійскіх партоў Балтыйскага і Чорнага мораў, а таксама Ціхаакіянскага рэгіёну, пераважна ў КНР, Індыю і Турцыю.
На Olina накладзены санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, ЕС, Швейцарыі, Аўстраліі і Новае Зеландыі.