Зяленскі абнавіў склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
- 9.01.2026, 21:55
- 2,744
Уключаныя трое новых удзельнікаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі унёс змены ў склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Пра гэта гаворыцца ў указе прэзідэнта №39/2026, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца зацвердзіць у персанальным складзе Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага намесніка міністра абароны Украіны Сяргея Боева, кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыла Буданава і начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны Алега Івашчанкі.
Акрамя таго, указам, які ўступае ў сілу з дня яго апублікавання, прадугледжваецца вывесці са складу Стаўкі Сяргея Дэйнэкі — былога кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.