4 красавiка 2026, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне заўважылі ажыятаж на рацэ

18
У Гродне заўважылі ажыятаж на рацэ

Што так прыцягнула дзесяткі чалавек?

Незвычайную карціну ўчора заўважылі ў Гродне: дзесяткі чалавек сабраліся на лёдзе невялікай затокі Нёмана. Адна з версій таго, што магло так прыцягнуць сабраных, — магчымасць добрага ўлову.

Мароз скаваў большасць вадаёмаў рэгіёна, піша Newgrodno.by. Але дасведчаныя рыбаловы ўсё ж знайшлі выхад — у чацвер дзясяткі чалавек сабраліся на лёдзе каля гродзенскага порта. Выглядае сапраўды ўражліва:

Магчыма, гэтае месца і праўда славіцца магчымасцю добрага ўлову. Пры гэтым побач усталяваныя таблічкі, якія папярэджваюць пра небяспеку выхаду на лёд.

«Лёд у гэтым месцы больш падобны на швейцарскі сыр. Дырак-лунак у ім вельмі шмат. З улікам таго, што на вуліцы «плюс», рызыка «выкупацца» для рыбаловаў узрастае шматкроць», — папярэджваюць аўтары.

Нагадаем, што МНС заклікае рыбаловаў выконваць правілы бяспекі: выходзіць на лёд таўшчынёй не менш за 7—10 см, абавязкова надзяваць ратавальную камізэльку і загадзя паведамляць блізкім пра месца і час рыбалкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках