5 красавiка 2026, Нядзеля, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка: Банкаўская сістэма РФ на мяжы краху

8
Украінская разведка: Банкаўская сістэма РФ на мяжы краху

Крэмль рыхтуе тэрміновыя супрацьмеры.

Расіяне ўсё часцей адмаўляюцца ад банкаўскіх паслуг на карысць наяўных грошай на фоне збояў мабільнага інтэрнэту і ўзмацнення фінансавых абмежаванняў. Пра гэта паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны.

Паводле звестак ведамства, у студзені грамадзяне РФ знялі са сваіх рахункаў і дэпазітаў звыш 19,7 млрд долараў, пры гэтым назад у банкаўскую сістэму вярнулі толькі каля 5,8 млрд. Такім чынам, чысты адток сродкаў склаў 13,9 млрд долараў. За апошнія 16 гадоў гэта другі па велічыні месячны паказнік — больш было толькі ў сакавіку 2022 года, калі з рахункаў знялі 25,9 млрд долараў.

У разведцы тлумачаць такую дынаміку сукупнасцю фактараў: узмацненнем кантролю за фінансавымі аперацыямі, перабоямі ў працы інтэрнэт-інфраструктуры, а таксама ростам спажывецкіх выдаткаў замест назапашванняў. У выніку, як адзначаецца, у паўсядзённым жыцці назіраецца свайго роду «вяртанне» наяўных грошай.

«Наступствы для банкаўскай сістэмы маюць негатыўны характар. Сродкі ўкладчыкаў фактычна сталі фінансавай апорай найбуйнейшых банкаў, якія адчуваюць дэфіцыт капіталу. Пры гэтым гэтыя рэсурсы накіроўваюцца на куплю дзяржаўных аблігацый, а таксама на крэдытаванне дзяржаўных карпарацый і прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу. Ва ўмовах зніжэння аб'ёму ўкладаў улады могуць пайсці на дадатковыя меры, уключаючы абмежаванні на зняцце сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках