Гарналыжны комплекс «Лагойск» зачыняецца назаўсёды
28- 23.03.2026, 11:04
- 17,570
Яго далейшы лёс невядомы.
Гарналыжны комплекс «Лагойск» спыняе працу 31 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Instagram-акаўнце курорта.
У заяве адзначаецца, што гэты дзень стане не толькі заканчэннем сезону, але і завяршэннем 22-гадовай гісторыі комплексу. Прадстаўнікі «Лагойска» прызналіся, што пакуль не ведаюць, што чакае аб’ект у будучыні, аднак выказалі надзею, што гэта не канчатальнае развітанне.
Прычыны закрыцця афіцыйна не раскрываюцца. Пры гэтым у каментарыях супрацоўнікі пацвердзілі, што гаворка не пра жарт, і дадалі, што далейшы лёс комплексу застаецца нявызначаным.