Беларусам забаранілі наведваць лясы
7- 29.03.2026, 19:14
- 5,042
Амаль па ўсёй краіне.
У апошнія дні сакавіка з-за працяглага засушлівага і анамальна цёплага надвор'я ўлады Беларусі ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў практычна па ўсёй краіне. Пра гэта сведчыць карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, пазначаныя жоўтым колерам, азначаюць, што хадзіць у лясах дазволена, але уезд на іх тэрыторыю на аўтамабілі і распальванне вогнішчаў забароненыя.
У чатырох абласцях абмежаванні дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай.
У Мінскай вобласці пад забарону трапілі ўсе раёны, акрамя Мядзельскага. У Гродзенскай вобласці наведванне лясоў дазволена толькі ў адным Гродзенскім раёне.