24 красавiка 2026, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы ЗСУ ліквідавалі яшчэ адну групу кенійскіх наймітаў арміі РФ

3
Байцы ЗСУ ліквідавалі яшчэ адну групу кенійскіх наймітаў арміі РФ
Ньямбура Эрык Мвангі

Іх завербавалі на вайну супраць Украіны ў Катары.

Украінскія байцы на фронце ліквідавалі яшчэ адну групу наймітаў з Кеніі, якіх камандаванне акупацыйных войскаў РФ кінула на чарговы «мясны» штурм.

Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. Паводле даных ГУР, у кастрычніку 2025 года ў адзін з вучэбных лагераў арміі РФ пад Яраслаўлем прыбыла група кенійскіх наймітаў. Яны падпісалі кантракты з Мінабароны РФ.

У вучэбным цэнтры кенійцы прайшлі непрацяглую падрыхтоўку (усяго 1,5 тыдня). Пазней кенійцаў накіравалі на розныя ўчасткі фронту, напрыклад, у Харкаўскую і Данецкую вобласці Украіны.

У студзені 2026 года ГУР паведаміла, што на Данбасе, у раёне горада Лімана, украінскія байцы выявілі на занятай пазіцыі расійскіх акупантаў цела загінулага кенійскага найміта Клінтана Ньяпара Могесі. Неўзабаве ў тым жа раёне знайшлі целы яшчэ двух кенійцаў Амбворі Дзяніса Багаку і Вахоме Сімоне Гіціту.

Паводле ГУР, іх завербавалі на вайну Расіі супраць Украіны ў Катары, дзе яны працавалі ў ахоўных кампаніях. Цяпер стала вядома, што на фронце загінулі яшчэ трое наймітаў з Кеніі, якія падпісалі кантракты з Мінабароны РФ. Яны ўдзельнічалі ў штурмах украінскіх пазіцый у раёне Баравой у Харкаўскай вобласці.

Паводле інфармацыі ГУР, на цяпер амаль 3000 чалавек з розных краін Афрыкі падпісалі кантракты з расійскай арміяй. Ва ўсялякім выпадку, іх персанальныя даныя ўстаноўлены. Гэта грамадзяне Кеніі, Камеруна, Егіпта, Ганы, Нігерыі і іншых афрыканскіх краін. Некалькі сотняў афрыканскіх наймітаў ужо загінулі на фронце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках