24 красавiка 2026, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыехала з Іспаніі ў Беларусь і зразумела, як мне тут няпроста»

12
«Прыехала з Іспаніі ў Беларусь і зразумела, як мне тут няпроста»

У чым розніца?

Карыстальніца Threads з нікам sergeevna.natasha распавяла пра свае ўражанні ад вяртання ў Беларусь з Іспаніі.

«Прыехала з Іспаніі ў Беларусь на месяц-два і ўжо ў першыя дні лавлю сябе на думцы, што мне тут няпроста, — піша яна. — Здаецца, я моцна адвыкла. Ці проста пачала інакш успрымаць.

Вельмі адчуваецца кантраст — у людзях, у атмасферы, у настроі. У Іспаніі прывыкаеш да простых рэчаў: усмешак, ветлівасці, лёгкасці ў зносінах, нейкіх спантанных кампліментаў.

Нават у фармальных месцах — кшталту дзяржорганаў — з табой размаўляюць спакойна і па-людску.

Я ведаю, што ў нас шмат выдатных і чуйных людзей, але часам ствараецца ўражанне, што ў многіх назапасілася столькі раздражнення на сваё жыццё і працу, што гэта міжволі выліваецца на навакольных.

Я тут па звычцы ўсміхаюся, вітаюся, жадаю добрага дня — а ў адказ часта або цішыня, або вельмі халодная рэакцыя.

І ад гэтага, праўда, становіцца сумна.

Напэўна, справа не толькі ў месцы, а ў тым, як моцна змяняецца ўспрыманне, калі пажывеш у іншым асяроддзі».

Шмат хто з каментатараў пагадзіўся з аўтаркай допісу:

— Так, я таксама, калі прылятаю з Іспаніі ў Беларусь, гэта прыгнятае. Я не кажу, што ўсе людзі ў Іспаніі такія добрыя і мілыя, але там ёсць атмасфера лёгкасці, усмешлівасці, у Беларусі гэтага не стае.

— Поўнасцю з вамі згодная. За сваё жыццё я наведала больш за 30 краін, у Іспаніі была 5 разоў, у розных яе частках. Пасля вяртання дадому я адразу адчуваю, як у паветры вісіць раздражненне. Пачынаючы з мяжы.

— Калі знаходзішся за мяжой, Беларусь успамінаецца пераважна толькі добрым. Але па прыездзе праз пару дзён завеса спадае, туга не здаецца такой моцнай і прыходзіць разуменне, што, аказваецца, я сумую не па месцы, а па тых часах, што мінулі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках