5 красавiка 2026, Нядзеля, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія абмежавала выезд мужчынам прызыўнога ўзросту

13
Германія абмежавала выезд мужчынам прызыўнога ўзросту

Бундэстаг прыняў законы, накіраваныя на рэфармаванне Бундэсвера.

У Германіі ўступіў у сілу закон, згодна з якім усе мужчыны ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў павінны атрымаць дазвол ад Бундэсвера, калі хочуць выехаць за мяжу на тэрмін больш чым на тры месяцы. Пра гэта паведаміла нямецкае выданне Berliner Zeitung.

Паводле звестак BZ, новы закон аб мадэрнізацыі вайсковай службы ўступіў у сілу ў Германіі з 1 студзеня 2026 года. Цяпер нямецкія мужчыны ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў перад працяглай паездкай за мяжу павінны паведаміць пра гэта ў Цэнтр кар’еры Бундэсвера і атрымаць ад яго дазвол на паездку. Гэтае патрабаванне ўведзена на пастаяннай аснове, а не толькі, напрыклад, калі дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі.

Раней нямецкія мужчыны павінны былі атрымліваць дазвол на працяглую паездку за мяжу ў двух выпадках. Па-першае, пры ўзмацненні знешняй пагрозы для ФРГ, што вызначалася Бундэстагам або НАТА. Па-другое, у перыяд абароны, калі краіна фактычна падвяргалася знешняй агрэсіі. Дазвол на працяглую паездку за мяжу немцы павінны атрымліваць незалежна ад мэты — гэта можа быць турыстычная паездка, навучанне або службовая камандзіроўка.

У Міністэрстве абароны Германіі заявілі, што гэтыя змены неабходныя, каб база ваеннаабавязаных была актуальнай і каб улады ведалі, колькі мужчын прызыўнога ўзросту працяглы час знаходзяцца за мяжой.

Заяўляецца, што парушальнікам пагражаюць «сур’ёзныя наступствы», але канкрэтна якія — не ўдакладняецца. У 2025 годзе на фоне ўзрастання гібрыдных пагроз з боку Расіі, пра што казаў канцлер Фрыдрых Мерц, Бундэстаг прыняў некалькі законапраектаў, накіраваных на рэфармаванне Бундэсвера. Прадбачваецца, у прыватнасці, што да 2035 года нямецкая армія павялічыцца са 184 000 да прыкладна 270 000 чалавек, а таксама зноў пачнецца паўнавартасны прызыў у Бундэсвер.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках