18 траўня 2026, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серыял «Агні Масквы»

Серыял «Агні Масквы»

Moscow адгэтуль never sleeps.

«Новы этап вайны: варожыя цэнтры прыняцця рашэнняў у зоне паражэння. Сілы абароны Украіны прадстаўляюць: серыял «Агні Масквы» — першая серыя першага сезона. У ноч на 17 мая ўкраінскія дроны прыцэльна паразілі законныя ваенныя мэты ў маскоўскім рэгіёне. Раніцай усе расійскія выданні і паблікі поўніліся панічнымі загалоўкамі пра нашы «далёкабойныя санкцыі».

Гарыць маскоўскі тэхнапарк «Элма» — прадпрыемства, што спецыялізуецца на вытворчасці электроннай тэхнікі, кантрольна-вымяральных прыбораў і аптыкі. Чорны смуродны дым накрывае тэрыторыю вакол Солнечнагорскай наліўной станцыі — аб’екта, які выкарыстоўваўся для захоўвання, перакачкі і адгрузкі бензіну і дызельнага паліва. Падгарае маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод. Дыміцца аэрапорт Шарамецьева… Кадрамі «маскоўскага апакаліпсісу» абменьваюцца жыхары Хімак, Краснагорска, Істры, Нара-Фамінска. Пагарэлі гаражы ў вёсцы з красамоўнай назвай Пагарэлкі. Нашы дроны ператварылі маскоўскі рэгіён у Туапсэ. Але варта ўлічыць маштаб: насельніцтва Туапсэ — каля 60 тысяч, тады як маскоўская агламерацыя налічвае больш за 17 мільёнаў. Адпаведна, начная лекцыя нашых дронараў на тэму «вайна — гэта дрэнна» сёння мела значна шырэйшую аўдыторыю.

Дарэчы, пра маскоўскую аўдыторыю. Гэта спецыфічны кантынгент, з якім яшчэ працаваць і працаваць. Апошнія тыдні і нават месяцы аналітыкі фіксавалі зніжэнне рэйтынгаў Пуціна і ўлады ўвогуле па ўсёй Расіі. Але ёсць адно «але»: у Маскве гэтая дынаміка была не такой выразнай. Тое самае датычыцца падтрымкі «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Жыхары маскоўскай агламерацыі менш хочуць міру, чым, скажам, жыхары таго ж Туапсэ. Прычына відавочная: яшчэ ўчора масквічы лічылі сябе ў бяспецы. Цяпер — не.

Гэтая ноч была, без перабольшання, гістарычнай. Як кажа камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі «Мадзьяр»: «З сённяшняга дня шанцы зраўняліся: ануляваны аднабаковы абанемент спакойнага жыцця на Патрыках. Moscow адгэтуль never sleeps». Гэта не проста канстатацыя — гэта ананс нашай далейшай «асветніцкай працы» на балотах.

Калі загугліць словазлучэнне «агні масквы», знойдзецца што заўгодна: духі, кактэйлі, цукеркі, гатунак таматаў, музей вулічнага асвятлення. Ёсць нават падзабытая песня сталінскіх часоў з такой назвай. Але неўзабаве гэты мем будзе азначаць доўгі пералік паражаных аб’ектаў. Магчыма, калі-небудзь відэа гэтых паражэнняў будуць круціць пад тую ж песню: «І яскрава ў небе свецяцца, і ўдалячынь клічуць яны — надзея чалавецтва, маскоўскія агні!»

Што ж, чалавецтва сапраўды спадзяецца, што і надалей мы будзем запальваць «агні Масквы». Іншыя рэгіёны Расіі — абяцаем — таксама не застануцца без увагі. Наперадзе шмат працы: спіс законных ваенных мэт вельмі доўгі. Таму працяг будзе. Не пераключайцеся. Трымаем строй. Слава Украіне!

Юрый Федарэнак, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках