Сакрэтная нарада ў Крамлі
- Аляксандр Неўзораў
- 17.08.2026, 7:36
- 5,666
Кастынг быў вельмі жорсткі.
The New York Times са спасылкамі на самыя аўтарытэтныя крыніцы і разведку паведаміў пра серыю сакрэтных нарадаў у Крамлі.
Пуцін збіраў зорканосцаў і запальна абмяркоўваў з імі аптымальныя спосабы ўсталявання дамінавання Расіі над светам.
Вядома, улада над планетай — не хвілінная справа. Яна патрабуе намалёўвання амаль 200 стрэлачак на картах, мноства каляровых алоўкаў і, як мінімум, 25 камплектаў фламастараў.
Бясспрэчна, на найвышэйшым узроўні мусіць быць і ідыятызм усіх удзельнікаў. Патрэбны далікатны баланс дыягназаў.
Калі генералы будуць гучна агучваць рух цацкавых танкаў па карце, то нарада можа пайсці «крыху не туды». (Мерапрыемства захавае займальнасць, але можа страціць пафас.) Таму кастынг быў вельмі жорсткі.
Тым не менш міністра абароны давялося дапусціць. Праўда, яго амаль адразу звязалі, бо Белаусаў прынёс мошчы св. Матроны.
Аляксандр Неўзораў, Telegram