У гонцы за валютай Лукашэнка гатовы пасадзіць беларусаў на хлеб і ваду?
19- 2.11.2007, 13:35
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць Расеі ў павелічэнні паставак беларускага харчавання на расейскі рынак. "Вы памятаеце, як мы бадаліся з Расеяй за іх рынак харчавання. Сёння ўжо па-іншаму ідзе гутарка, і яны просяць: прывязіце нам харчаванне", – заявіў А.Лукашэнка, выступаючы ў Менску на Першым з'ездзе навукоўцаў Беларусі.
Паводле яго слоў, "рэзкі скок цэн на харчаванне, які адбыўся, – гэта фактар нашай валютнай забяспечанасці. Высокія цэны на знешніх рынках – гэта добры рэсурс для нашай сельскай гаспадаркі", – адзначыў А.Лукашэнка, заявіўшы пра неабходнасць павелічэння сельскагаспадарчай вытворчасці.
Нагадаем, што беларусы даўно заўважылі беднасць асартыменту малочных тавараў у крамах. Да таго ж прадукты сур'ёзна падаражэлі. Адной з прычын такога становішча рэчаў эксперты называюць продаж беларускай малочнай прадукцыі ў Расею.