Знізіўся рэальны курс беларускага рубля
- 9.10.2007, 14:06
Рэальны курс беларускага рубля за студзень–жнівень знізіўся да «кошыку валют» краін – асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі на 3,5% у параўнанні з снежнем 2006 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя, размешчаныя на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Беларусі.
Пры гэтым рэальны курс беларускага рубля да расейскага рубля знізіўся на 4,9% у параўнанні з снежнем 2006 года, да еўра – на 0,4%, да даляра ЗША – умацаваўся на 1,1%, да ўкраінскай грыўні – знізіўся на 2,6%.
З траўня 2004 года ў якасці краін – асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ўлічваюцца ўсе краіны, доля якіх у знешнегандлёвым абарачэнні краіны складае больш за 1%. Раней рэальны курс разлічваўся па кошыку валют Расеі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.