На Нобелеўскую прэмію прэтэндуюць тры беларусы
1- 10.10.2007, 14:34
У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый.
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сярод прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міра вылучаныя і два беларусы: другі раз запар патрапіў у шорт-ліст (спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў) вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і ўпершыню старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Таксама ў другі раз намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры паэт Рыгор Барадулін.