6 траўня 2024, панядзелак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская народная партыя прапануе не даваць рэжыму Лукашэнкі крэдытаў

4

Дэпутаты Еўрапарламента прапануюць увесці шэраг эканамічных абмежаванняў у дачыненні да Беларусі, калі ўлады краіны не будуць выконваць правы чалавека.

Пра гэта, як перадае «Еўрарадыё», гаворыцца ў праекце рэзалюцыі ад самай вялікай палітычнай групы Еўрапарламента - Еўрапейскай народнай партыі.

На думку дэпутатаў, калі Беларусь не выканае ўмовы, то можа пазбавіцца магчымасці карыстацца фінансавымі інструментамі ЕЗ - праз Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Інструмент добрасуседства і партнёрства, пашыранага фінансавання з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Акрамя таго, Беларусь страціць магчымасць аднаўлення ў Агульнай сістэме прэферэнцый. Таксама пад пытанне можа трапіць і наступны транш крэдыту ад МВФ.

Гэты ж варыянт рэзалюцыі адзначае, што далейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі «могуць прывесці да перагляду пазіцыі ЕЗ да Беларусі, уключна з вяртаннем санкцый».

У той жа час Група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў заклікае Савет міністраў ЕЗ разгледзець вяртанне забароны на ўезд у краіны ЕЗ для шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прыняцце новых санкцый супраць беларускіх уладаў, якія не закранулі б простых грамадзян. Нагадаем, з шасці праектаў рэзалюцый палітычныя групы ўзгадняць адзін агульны, па якім прагаласуюць 10 сакавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках