4 траўня 2024, Субота, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Limp Bizkit прыедзе ў Менск

25
Limp Bizkit прыедзе ў Менск

Лідэры рэпкора ўпершыню наведаюць Беларусь. Амерыканцы дадуць канцэрт у «Менск-арэне» 5 кастрычніка.

Limp Bizkit існуюць ужо 16 гадоў. Сусветную славу яны набылі ў 1999 годзе, калі выдалі альбом «Significant Other». Пласцінка стала мультыплацінавай. Наступны іх альбом «Chocolate Starfish And The Hotdog Flavored Water» стаў плацінавым за першы тыдзень продажу (гэта значыць продаж дасягнуў мільёну асобнікаў за некалькі дзён) і атрымаў прэмію MTV, як лепшы дыск у свеце. Падмацаваны поспех быў саўндтрэкам да фільма «Місія невыканальная-2». У адным з тураў каманду падтрымалі Metallica, Linkin Park і Deftones, паведамляе сайт udf.by.

Упершыню на постсавецкай прасторы група згуляла ў мінулым годзе, калі дала два аншлагавыя канцэрты ў Пецярбургу і Маскве. Цікава, што на разагрэве ў амерыканскіх ню-металістаў выступаў рэпераў з Беларусі Сярога, які нават выканаў з Limp Bizkit сумесны твор, праўда, гэты эксперымент выклікаў абурэнне прыхільнікаў каманды.

Limp Bizkit выступіць у беларускай сталіцы 5 кастрычніка ў «Менск-арэне», дзе ўжо гралі Rammstein і Scorpions, а неўзабаве выступіць Элтан Джон. Плануецца, што квіткі на шоў амерыканцаў будуць па 100-200 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках