9 траўня 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь гатовая да байкоту дыктатуры

37
Беларусь гатовая да байкоту дыктатуры

Заява "Аб умовах удзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў выбарчых кампаніях" прынятая 11 красавіка Нацыянальнай каардынацыйнай радай дэмакратычнай апазыцыі Беларусі.

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі, "выказваючы волю народа Беларусі да незалежнасці, свабоды і вяршэнства права", канстатуюць, што прэзідэнцкія выбары 2010 года прайшлі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, а ўлада, "сфарміраваная ў выніку так званых выбараў", не з'яўляецца легітымнай.

- Татальныя рэпрэсіі, пачатыя 19 снежня, нясуць пагрозу грамадству і самому існаванню Беларусі як незалежнай дзяржавы. Існуючы рэжым, загналі сябе ў эканамічны і геапалітычны тупік, зрабіў закладнікамі сваёй безадказнай палітыкі ўсё грамадства і краіну, - адзначаецца ў дакуменце.

Каардынацыйная рада дэмсілаў патрабуе, каб народу Беларусі было вернутае права фарміраваць ўладу ў сваёй краіне праз свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары.

- Гэта стане магчымым толькі ў выпадку вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення пераследу і рэпрэсій, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду слова, сходаў і асацыяцый, ўнясення істотных зменаў у заканадаўства і практыку правядзення выбараў, - гаворыцца ў заяве.

Пакуль гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, дэмакратычная апазіцыя Беларусі пакідае за сабой права праводзіць кампанію байкоту любых выбарчых кампаній.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках