17 траўня 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Беларусь зойме годнае месца ў Еўропе»

15
Станіслаў Шушкевіч: «Беларусь зойме годнае месца ў Еўропе»

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Гэты дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Беларускі навуковец і палітык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га і 13-га склікання, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскага пагаднення аб юрыдычным замацаванні распаду СССР Станіслаў Шушкевіч распавёў аб рэалізацыі ідэй Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі:

«У значнай ступені рэалізавалася, бо юрыдычна ў нас ёсць незалежнасць, і 27 ліпеня для мяне асабіста свята. Бо выкарыстоўваючы прапанову, якую, дарэчы, зрабіў ЦК кампартыі Беларусі, выкарыстоўваючы напрацоўкі, зробленыя Беларускім Народным Фронтам, стварыўшы дзве камісіі, мы падрыхтавалі тэкст Дэкларацыі аб незалежнасці і зацвердзілі яго 27 ліпеня. На мой погляд, яна з'яўляецца ўзорам дакумента, які ўстанаўлівае незалежнасць, і, па сутнасці, мы зацвердзілі асноўныя палажэнні і далі падставы распрацаваць добрую Канстытуцыю. Быў добры рывок наперад, але адступленне пасля адназначна адбылося.

Я думаю, што тое, што мы адстаялі 27 ліпеня 22 гады таму, прывядзе да таго, што мы вернемся да бел-чырвона-белага сцяга, мы вернемся да герба «Пагоня», мы вернемся да павагі беларускай мовы і зоймем годнае месца ў Еўропе».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках