13 расейцаў спрабавалі патрапіць у Літву з Беларусі без віз
11- 17.08.2012, 12:44
Літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну грамадзян Расеі, якія без неабходных дакументаў збіраліся трапіць у Літву з Беларусі.
Праз кантрольны пункт Райгардас не былі прапушчаныя расейцы, у якіх не аказалася як віз, так і дазволаў на часовае пражыванне ў Літве, паведамляе ru.delfi.lt.
У чацвер увечары двое мужчын і дзве жанчыны службовым асобам прадставілі выдадзеныя на іх імёны пашпарты грамадзян Расеі. Мытнікам таксама былі прадстаўлены дакументы дзяцей, якія вандравалі з дарослымі.
Узрост дарослых - 31-36 гадоў, непаўналетніх - 5-15 гадоў.
У дакументах дарослых не было віз, якія б далі права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскай прасторы, таму літоўскія мытнікі гасцям паведамілі, што ў Літву яны прапушчаныя не будуць.
Акрамя таго, мытнікі, правяраючы дадзеныя аб прышэльцах у базе дадзеных, устанавілі, што двум грамадзянам Расеі - 36-гадоваму мужчыну і 35-гадовай жанчыне - забаронена знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне. Ініцыятарам такога рашэння выступіла Польшча.
Група расейцаў была перададзена беларускім памежнікам.
У гэтым годзе літоўскія памежнікі ў агульнай колькасці не ўпусцілі ў краіну 1258 асоб.