10 траўня 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзар з «Карандаша» адхіленая

37
Цэнзар з «Карандаша» адхіленая

Пра гэта паведаміў дырэктар акцыянернага таварыства «Інфаэксперт», якому падпарадкаваны друкарскі цэнтр «Карандаш».

Так А.М. Крывальцэвіч адрэагаваў на зварот барысаўскіх праваабаронцаў Ігара Ледніка і Алега Мацкевіча, якія публічна выказалі абурэнне дзеяннямі Алены Рыбак у гісторыі з картай Усходніх могілак «Беларускі некропаль».

У прыватнасці, Алег Мацкевіч папярэдзіў пра свой намер звярнуцца ў пракуратуру, бо палічыў, што супрацоўнікі цэнтра «Карандаш» злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі, праз што былі парушаныя яго правы на інфармацыю.

Нагадаем, напярэдадні Дзядоў «Радыё Свабода» падрыхтавала карту Усходніх могілак «Беларускі некропаль» з указаннем магіл 50 выбітных беларусаў, якія прысвяцілі жыццё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак менская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць заказ.

Тыраж карты павінен быў вырабіць друкарскі цэнтр «Карандаш», які знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў Менску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытанняў не ўзнікла: напярэдадні былі выраблены пробныя асобнікі і складзены заказ. Аднак адміністратар друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць матэрыялы агітацыйнымі, а «Радыё Свабода», сайт якога пазначаны на карце, - антыдзяржаўным, а таму цэнтр адмаўляецца іх друкаваць.

«З улікам сур'ёзнасці і важнасці Вашага звароту для нашай кампаніі, на час перыяду праверкі Алена Рыбак будзе адхіленая ад выканання абавязкаў менеджэра», - паведаміў у сваім адказе дырэктар «Інфаэксперта».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках