10 траўня 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін паскардзіўся на іржавую ваду ў сваёй рэзідэнцыі

32
Пуцін паскардзіўся на іржавую ваду ў сваёй рэзідэнцыі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прызнаўся, што нізкую якасць паслуг ЖКГ адчувае і на сабе.

«Гэта надзвычай важная сфера, і пра гэта казаць не трэба, усе і так гэта разумеюць. Гэта тое, як мы жывем і дзе мы жывем, кожны з нас, кожны. Уявіце сабе, нават я - у мяне таксама часам іржавая вада з трубы ідзе. Смешна? Але факт. Сорамна сказаць, хоць гэта дзяржаўная маёмасць, але можа быць, таму?» - сказаў кіраўнік дзяржавы, выступаючы на канферэнцыі АНФ, піша «Росбалт».

Пуцін папрасіў Народны фронт у самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць праект закона па кантролі ў сферы ЖКГ. «І я вам абяцаю, мы яго дапрацуем разам з вамі, разам з экспертнай супольнасцю, і абавязкова правядзем праз парламент, праз Дзярждуму», - запэўніў ён.

У той жа час прэзідэнт паабяцаў з-за сацыяльных рызык «не спяшацца» з распаўсюджваннем эксперыменту па ўвядзенні сацыяльных нормаў па электраэнергіі на паслугі ЖКГ у рэгіёнах. Паводле яго слоў, першапачаткова ідэя сацыяльных нормаў заключалася ў тым, каб рацыянальна выкарыстаць наяўныя рэсурсы, а не павышаць тарыф. «Гэта патрабуе самага ўважлівага, глыбокага, экспертнага аналізу», - сказаў Пуцін.

Фота: AP

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках