28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пешшу ў Польшчу - ужо ў студзені

8

Пешаходны рух на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі будзе адкрыты ўжо праз месяц.

У снежні гэтага года скончыцца рэканструкцыя памежнага пераходу ў Кузніцы Беластоцкай (з беларускага боку Брузгі), якая дасць магчымасць адкрыць пешаходны рух на мяжы з Беларуссю. Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай Падляшскім аддзелам памежкамітэта Польшчы, пешаходны рух пачнецца са студзеня, паведамляе сайт Port Europa (пераклад - charter97.org).

На мадэрнізацыю памежнага перахода ў Кузніцы ўлады Падляшскага ваяводства атрымалі 900 тысяч злотых ($290 тыс.) ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. Падляшскі ваявода быў адным з першых прадстаўнікоў улады, хто станоўча адрэагаваў на грамадзянскую ініцыятыву «Пешаходныя памежныя пераходы» («Piesze przejścia graniczne»), падтрыманую ў траўні МУС. Як вынік, першы пасля Медыкі (мяжа з Украінай) і Белавежы пешаходны памежны пераход будзе адкрыты менавіта ў Кузніцы.

Пешаходны рух на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі будзе адкрыты ўжо праз месяц. Фота: Падляшскі аддзел памежкамітэта Польшчы

Але гэта не канец - у канчатковым рахунку на ўсіх аўтамабільных пераходах з Беларуссю будзе дазволены пешаходны рух. У цяперашні час ідзе рэканструкцыя аўтаперахода ў Полаўцах (з беларускага боку Пясчатка) на поўдні Падляшскага ваяводства - там рух пешаходаў і веласіпедыстаў пачнецца ў 2015 годзе. У пачатку восені Падляшскі ваявода таксама абвясціў тэндэр на прыстасаванне да пешаходнага руху пераходу ў Баброўніках (Бераставіца) на трасе Беласток-Ваўкавыск. Аднак тут цяжка казаць нават пра прыблізныя тэрміны, так як сярод усіх пераходаў прыстасаванне пункта ў Баброўніках з'яўляецца найбольш складаным - трэба пабудаваць, як мінімум, дадатковы мост для пешаходаў і веласіпедыстаў праз раку Свіслач. Варта адзначыць, што на Падляшшы ўжо некалькі гадоў дзейнічае пешаходна-веласіпедны турыстычны пераход у Белавежы. Аднак ён не мае вялікага значэння ў сувязі з абмежаваннем у перамяшчэнні пешшу замежнікамі па тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы.

Ініцыятыва «Пешаходныя памежныя пераходы» ўзнікла ў пачатку 2013 года. Арганізатары кампаніі звярнулі ўвагу на тои факт, што Польшча з'яўляецца адной з нямногіх краін Еўрапейскага звяза, якая забараняе рух пешаходаў і веласіпедыстаў на сваім адрэзку знешняй мяжы ЕЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках