28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Магілёў-Бабруйск сутыкнуліся чатыры аўто

7
На трасе Магілёў-Бабруйск сутыкнуліся чатыры аўто

Адразу чатыры аўтамабілі сутыкнуліся на трасе Магілёў-Бабруйск, адзін кіроўца загінуў.

Пра гэта паведаміла БелТА інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская.

Аварыя адбылася каля вёскі Глуская Сяліба каля 9.00. Па аператыўнай інфармацыі, сутыкнуліся два грузавых аўтамабіля «Рэно» (адзін з іх з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва), «Аўдзі» і «Фольксваген». Кіроўца «Аўдзі» загінуў на месцы здарэння. Іншыя ўдзельнікі ДТЗ пакуль за медыцынскай дапамогай не звярталіся. Прычыны аварыі высвятляюцца, на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Па словах Вольгі Вяршубскай, сённяшняя раніца абумоўленая ўсплёскам ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі аўтатранспартных сродкаў. Перш за ўсё, гэта звязана з пагаршэннем умоваў надвор'я, галалёдзіцай, моцным снегападам і ўзмацнелым ветрам. Таму Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак на асабістых аўтамабілях, выбіраць бяспечную хуткасць руху, захоўваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Пажадана адмовіцца ад абгонаў і рызыкоўных перастраенняў, быць вельмі ўважлівымі пры пад'ездзе да скрыжаванняў і пешаходных пераходаў, уключаць блізкае святло фар на сваім транспартным сродку.

«Мы таксама настойліва рэкамендуем не пакідаць свае аўтамабілі каля краю праезнай часткі і на дваровай тэрыторыі, каб не ствараць перашкод у працы дарожна-камунальных службаў і снегаўборачнай тэхнікі. Пра асаблівую асцярожнасць не варта забываць і пешаходам», - адзначыла Вольга Вяршубская.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках