6 траўня 2024, панядзелак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адмовілася ісці на Дзень Волі ў Баранавічах

25
Міліцыя адмовілася ісці на Дзень Волі ў Баранавічах

Гарадскія ўлады Баранавічаў забаранілі святкаванне гадавіны абвяшчэння БНР.

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 20 сакавіка атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікету 25 сакавіка 2013 года, прысвечанага 95-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша ПЦ «Вясна».

Гарвыканкам мяркуе, што заяўнік парушыў арт. 5 Закона РБ ад 30.12.1997 года № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах» і пункт 4 пастановы Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы» (у рэдакцыі пастановы Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009 года № 2497). У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў заяўнік, але прапануецца, у выпадку нязгоды з такой пастановай, звяртацца ў Берасцейскі аблвыканкам або ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

«Я ўклаў дамовы з гарадской паліклінікай, ЖКГ, а вось супрацоўнік ГАУС маёр Павел Кульгавік адмовіўся ўкладаць са мной дамову аб ахове грамадскага парадку, як гэтага патрабуе закон і пастанова гарвыканкама. Двойчы я асабіста хадзіў у гарадскую міліцыю, а трэці раз размаўляў з ім праз тэлефон. Але безвынікова. Вось так маё канстытуцыйнае права на свабоду сходаў, мітынгаў, пікетаў у нашай краіне залежыць ад волі і жаданняў маленькага чыноўніка», - адзначыў Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст мае намер скардзіцца ў вышэйшыя органы ўлады і ў суд на незаконныя дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках