28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Ушчыльненне - гэта добра для менчукоў

72
Ладуцька: Ушчыльненне - гэта добра для менчукоў

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька 26 сакавіка сустрэўся з калектывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Падчас сустрэчы ён закрануў праблему ўшчыльнення гарадской забудовы. Паводле яго слоў, будаўніцтва новага жылля ў сфармаваных мікрараёнах дапамагае эканоміць бюджэтныя сродкі, якія затым можна накіраваць на стварэнне камфортных умоў для пражывання людзей, піша «Вечерний Минск».

- У старых раёнах Менска прыходзіцца 3,5 тысячы жыхароў на гектар. Таму ёсць паўпарожнія школы, недаўкамплектаваныя дзіцячыя садкі. Жылы фонд выкарыстоўваецца не з поўнай нагрузкай, пры гэтым тэрыторыі валодаюць неабходнай інфраструктурай, - падкрэсліў старшыня Менгарвыканкама. - Сёння найбольш аптымальны варыянт шчыльнасці насельніцтва ў адпаведнасці з заходнееўрапейскай палітыкай горадабудаўніцтва - ад 6,5 тысяч да 7,5 тысяч жыхароў на гектар.

Па словах Мікалая Ладуцькі, дзякуючы ўшчыльненню існуючай забудовы, выкарыстанню існуючых інжынерных сетак гарадскі бюджэт эканоміць нямала сродкаў. Іх накіруюць на паляпшэнне якасці дарог, будаўніцтва культурных і спартыўных аб'ектаў.

Таксама Мікалай Ладуцька адзначыў, што ў 2014 годзе ў Менску плануецца ўзвесці 1 мільён 300 тысяч квадратных метраў жылля.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках