10 траўня 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы: Беларускі бок бляфуе

12
Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы: Беларускі бок бляфуе

Беларусь да гэтага часу не дала адказу на многія пытанні Літвы адносна бяспекі Беларускай АЭС у Астраўцы.

Пра гэта BNS заявіў дырэктар Дэпартамента па пытаннях папярэджання забруджвання Міністэрства навакольнага асяроддзя Віталіюс Аўгліс, каментуючы паведамленне беларускага навінавага агенцтва БелТА пра тое, што ў бліжэйшыя месяцы нібыта намячаецца скончыць кансультацыі з Літвой адносна новай АЭС у Астраўцы, паведамляе ru.delfi.lt.

«Мы паскардзіліся на Беларусь з нагоды неналежнага прымянення Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце, таму што не было належных кансультацый з Літвой з нагоды праекту беларускай АЭC. Камітэт Канвенцыі разгледзеў гэтую справу. У бліжэйшы час павінны з'явіцца рэкамендацыі. Наколькі мы разумеем, першасныя рэкамендацыі будуць неспрыяльнымі. Прадчуваючы змест рэкамендацый, Беларусь, напэўна, спрабуе так ці інакш ісці на кантакт або часткова бляфаваць», - сказаў Аўгліс.

Ён адзначыў, што на дадзены момант з беларускага боку няма адпаведнай дакументацыі, якая задавальняла б літоўцаў, а таксама адсутнічаюць афіцыйныя запрашэнні да кансультацый.

Словы кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамента экспертызы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандра Андрэева аб тым, што на працягу двух месяцаў мяркуецца скончыць кансультацыі з Літвой, Аўгліс назваў «вельмі аптымістычным сцэнарам».

«Ведаючы тое, што з беларускага боку на працягу шэрагу гадоў не назіралася такога аптымістычнага настрою ў дачыненні да суседа, а цяпер за два месяцы ўсе хочуць скончыць - гэта выглядае вельмі дзіўна», - падкрэсліў прадстаўнік літоўскага міністэрства.

Нагадаем, Літва не раз крытыкавала Беларусь за тое, што яна не забяспечвае бяспеку пры развіцці праекта АЭС, якая будуецца на беларуска-літоўскім памежжы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках