13 траўня 2024, панядзелак, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 тысяч кіяўлян патрабуюць вызвалення палітвязняў

73

Апазіцыя патрабуе вызваліць Юлію Цімашэнку і неадкладна прызначыць выбары Кіеўскага гарадскога кіраўніка.

Сёння, 7 красавіка, у Кіеве каля помніка Тарасу Шаўчэнку апазіцыйныя сілы сабралі шматтысячны мітынг.

Паводле звестак «Бацькаўшчына» на акцыю пратэсту прыйшлі 20 тысяч гараджан. Аб'яднаная апазіцыя аднагалосна прыняла рэзалюцыю, якую агучыла на мітынгу пратэсту «Уставай, Украіна». У дакуменце адзначаецца, што ўлады ад страху ўусё страціць, «гатовая на ўсё, нават на антыканстытуцыйны пераварот і ўсталяванне дыктатуры».

У рэзалюцыі ўтрымліваюцца патрабаванні вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку - былую прэм'ер-міністарку Юлію Цімашэнку, не дапусціць правядзення рэферэндуму, які можа падоўжыць прэзідэнцкія паўнамоцтвы Віктара Януковіча і прызначыць выбары мэра Кіева.

Нагадаем, сёння раніцай стала вядома, што прэзідэнт Украіны вызваліў аднаго з самых вядомых палітвязняў краіны - былога міністра замежных спраў Юрыя Луцэнку.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках