2 траўня 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары фестывалю ў Сочы прапаноўвалі камандзе Лукашэнкі выправіцца

98

КХЛ абвінаваціла каманду Лукашэнкі ў жаданні выйграць аматарскі чэмпіянат з дапамогай прафесіяналаў.

У сувязі з выхадам на тэлеканале «Беларусь 1» спецыяльнага рэпартажу «Вельмі хочацца ў фінал», прысвечанага дыскваліфікацыі каманды Belarus на другім Усерасейскім фестывалі па хакеі сярод аматарскіх каманд у Сочы, Кантынентальная хакейная ліга вымушаная была выступіць з заявай.

У парушэнне артыкула 5.2 Рэгламенту Усерасейскага фестывалю ў складзе каманды Belarus у матчах супраць хакеістаў-аматараў на сочынскі лёд выходзілі наступныя гульцы, якія выступалі за прафесійныя хакейныя клубы:

- Брамнік Аляксей Емяльянаў (сб. Беларусі на чэмпіянатах свету ў 1994, 1995 і 1997, «Спартак» 1998/1999 і «Крышталь» (Электрасталь) 1999/2000);

- Форвард Эдуард Валіулін (сб. Эстоніі на васьмі чэмпіянатах свету, «Рубін» і «Лада» з 1994 па 1999);

- Форвард Сяргей Пігулеўскі (менскія «Дынама» і «Керамін» і іншыя каманды ў чэмпіянаце Беларусі з 1996 па 2005);

- Форвард Андрэй Калеснікаў (сб. Беларусі на чэмпіянаце свету ў 1994, «Авангард» 1994/1995 і навакузнецкі «Металург» 1997/1998);

- Форвард Міхаіл Захараў (сб. Беларусі на чэмпіянатах свету ў 1994 і 1995, ЦСКА 1994/1995 і менскае «Дынама» 1988/1989 і 1989/1990).

За беларускія прафесійныя хакейныя клубы выступалі і іншыя хакеісты дыскваліфікаванай каманды Belarus: форварды Андрэй Асташэвіч, Аляксандр Румо, Уладзімір Кудзін, абаронца Артур Лачаўніяк і галкіпер Андрэй Кудзін.

Увечары 6 траўня 2013 года адбылося пасяджэнне Спартыўна-Дысцыплінарнай Камісіі II Усерасейскага Фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд, па выніках якога члены Праўлення і кіраўніцтва Начной хакейнай лігі (НХЛ) прэзідэнт Аляксандр Якушаў, выканаўчы дырэктар Аляксандр Траццяк і член Праўлення Андрэй Каваленка правялі сустрэчу з кіраўніцтвам беларускай дэлегацыі.

З прычыны таго, што кіраўнік беларускай дэлегацыі на II Усерасейскім фестывалі Павел Ягораў і трэнерскі штаб каманды Belarus катэгарычна адмовіліся прывесці склад каманды ў адпаведнасць з Рэгламентам, Праўленне НХЛ прыняло рашэнне дыскваліфікаваць каманду Belarus. У паўфінальным матчы з «Неўскім легіёнам» ёй было залічанае тэхнічнае паражэнне 0:5.

II Усерасейскі фестываль па хакеі сярод аматарскіх каманд праходзіў у Сочы ў перыяд з 3 па 10 траўня. Верагодна, беларускі кіраўнік ускладаў вялікія надзеі на магчымасць сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, які прыязджаў на фінальны матч. Таму апроч самога Аляксандра Лукашэнкі ў каманду былі ўключаныя сыны кіраўніка (яны маладзей неабходных для ўдзелу ў World Cup 40+ («Міжнародны») 40 гадоў), а таксама цэлая каманда прафесійных хакеістаў. Пасля дыскваліфікацыі Лукашэнка адмовіўся ад наведвання Сочы, а па БТ ва ўсім абвінавацілі Аляксандра Мядзведзева - уплывовага расейскага бізнесмена і чыноўніка.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках