1 траўня 2024, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія выключыла «расейскі след» са справы Літвіненкі

3
Брытанія выключыла «расейскі след» са справы Літвіненкі

Расследаванне смерці Літвіненкі ня закране Расею.

Следчы, які ўзначальвае расследаванне абставін гібелі Аляксандра Літвіненкі ў Вялікабрытаніі, заявіў, што не будзе прымаць на разгляд ніякіх доказаў таго, што да ягонай смерці датычная расейская дзяржава, паведамляе BBC.

Сэр Роберт Оўэн таксама не будзе разглядаць сцвярджэнняў, што брытанскія ўлады маглі прадухіліць гібель Літвіненка.

Раней міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг падаў следчаму прашэнне не апублікаваць сакрэтныя дакументы, звязаныя з гэтай справай.

Следчы пастанавіў, што ў такім выпадку будзе лепш не разглядаць некаторыя аспекты гібелі Аляксандра Літвіненкі, чым разглядаць іх на аснове няпоўных звестак.

Ён дадаў, што разгледзіць пытанне аб магчымым расследаванні за зачыненымі дзвярыма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках