1 траўня 2024, Серада, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці з'явіўся даішнік-самавук (Відэа)

24

У Берасці старонні чалавек у вушанцы спрабаваў рэгуляваць плынь аўтамабіляў, і кіроўцы яму падпарадкоўваліся.

Гэтае смяхотнае відэа зрабілі мінакі ў Берасці. На адным з нерэгулюемых скрыжаванняў мужчына, які відавочна не мае ніякага дачынення да кампетэнтных органаў, спрабаваў спыняць плынь аўтамабіляў. Некаторыя кіроўцы, заўважыўшы яго экспрэсіўную жэстыкуляцыю, усё ж спыняліся. У адзін момант «рэгуліроўнік» вымушаны быў адступіць, убачыўшы супрацоўніка міліцыі, але толькі на пэўны час, піша onliner.by.

Відэа было зроблена ў красавіку, але на YouTube яго размясцілі толькі ўчора. Мужчына ў цывільнай вопратцы і вушанцы, відавочна пераймаючы супрацоўніка ДАІ, выйшаў на праезную частку і стаў спыняць плынь. У некаторых выпадках яму гэта ўдавалася. Прычым з розніцай у адну секунду ён падаваў ўзаемавыключальныя «сігналы». Гэта папросту магло прывесці да ДТЗ. У нейкі момант яму стаў сігналіць кіроўца Opel, ім быў супрацоўнік міліцыі. «Рэгуліроўнік» адышоў на ходнікі, але потым зноў вярнуўся на скрыжаванне.

Дарэчы будзе нагадаць, што рэгуліроўнікам ПДР лічыцца супрацоўнік ДАІ, які рэгулюе дарожны руху ў форме падвышанай бачнасці з элементамі са святлоадбівальнага матэрыялу, з жазлом і свістком. Да рэгуліроўніка прыраўноўваецца супрацоўнік вайсковай аўтамабільнай інспекцыі ў форменнай вопратцы падвышанай бачнасці з элементамі са святлоадбівальнага матэрыялу, з дыскам з чырвоным сігналам (святловяртальнікам) і свістком.

Зрэшты, часта на нашых вуліцах аўтамабільную плынь бяруцца спыняць рознага роду будаўнікі і дарожныя рабочыя, у якіх, вядома, няма такіх паўнамоцтваў і навыкаў. Так што рэакцыя кіроўцаў у Берасці не дзіўная.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках