1 траўня 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паскардзіцца на Беларусь у ЕЭК

6
Украіна паскардзіцца на Беларусь у ЕЭК

Урад Украіны звернецца да Еўразійскай эканамічнай камісіі па дапамогу ў развязанні спрэчак з Беларуссю.

17 траўня міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Ігар Прасалаў сустрэўся з кіраўнікамі ўкраінскіх бізнэс-асацыяцый і суполак. Гэтая сустрэча была ініцыяваная першым віцэ-прэм'ер-міністрам Украіны Сяргеем Арбузавым, пасля нядаўняга візіту ў Беларусь намесніка старшыні ўрада Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

На нарадзе быў вызначаны спектр праблемных пытанняў, якія негатыўна ўплываюць на рэалізацыю супольных праектаў і развіццё ўзаемавыгадных дзелавых стасункаў з беларускай стараной. Гэта перш за ўсё тычыцца паставак украінскіх кандытарскіх вырабаў у Рэспубліку Беларусь, імпарту беларускай малочнай прадукцыі, перавозак украінскімі вознікамі на тэрыторыі замежных дзяржаў, развіцця супрацоўніцтва ўкраінскіх і беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, паведамляе прэс-служба Мінэканамразвіцця Украіны.

Ігар Прасалаў запэўніў удзельнікаў нарады, што ўрад Украіны зробіць усё магчымае для развязання набалелых пытанняў, бо ёсць поўнае разуменне таго, што гэта паслужыць далейшаму ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У прыватнасці, праблемы, якія прагучалі падчас нарады, стануць прадметам абмеркавання на 22-м пасяджэнні ўкраінска-беларускай міжурадавай камісіі ў пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

«Урад Украіны гатовы надаць усялякую падтрымку і дапамогу ў развязанні ўзніклых спрэчных пытанняў... Я, як міністр, у межах сваёй кампетэнцыі буду выкарыстоўваць адпаведныя захады для іх развязання не толькі ў рамках вышэйназванай камісіі, але і праз супрацоўніцтва з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, Мытным саюзам і Адзінай эканамічнай прасторай», - сказаў Ігар Прасалаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках